Шматгадовая кароткаапушаная травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 15—50 см. Лісце трохвугольна прадаўгавата-ланцэтнае з вузкакрылатымі чаранкамі. Прылісткі вельмі буйныя, лістападобныя, ланцэтныя або яйкападобна-ланцэтныя. Кветкі на кветаножках, светла-сінія з зеленаватым шпорцам, белаватым зевам і цёмнымі палоскамі на пялёстках. Чашалісцікі ланцэтныя, вострыя. Плод — сухая каробачка.
Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Viola L. — Фиалка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 98—101. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.